У Віцебску КДБ дапытаў давераную асобу Някляева
Сёння ў Віцебскім ўпраўленні КДБ дапытаная Лідзія Сагідуліна, давераная асоба і каардынатар выбарчага штаба Ўладзіміра Някляева ў Віцебскай вобласці.
Яна паведаміла Радыё "Свабода", што на допыт яе выклікалі па тэлефоне, папярэдзіўшы, што гаворка пойдзе пра падзеі 19 снежня ў Мінску. Сагідуліна ў гэты дзень у Мінску не была, але іншых падрабязнасцяў гутаркі са следчым прывесці не можа цераз падпіску аб неразгалошванні.