У Віцебску ўлады забаранілі святкаваць юбілей Дэкларацыі незалежнасці

Абласная суполка Партыі БНФ атрымала адмову на заяву аб правядзенні святочнага сходу да Дня абвяшчэння Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, піша "Наша Ніва".

Заява была пададзеная ў Віцебскі гарвыканкам. Але адмова прыйшла з адміністрацыі Кастрычніцкага раёну. На яе тэрыторыі размешчаны парк культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі, дзе апазіціянеры жадалі правесці імпрэзу.

Партыйцам адмовілі, спаслаўшыся на тое, што да заявы не прыкладзеныя дамовы на аказанне медычных паслуг, а таксама на забеспячэнне аховы правапарадку супрацоўнікамі міліцыі.

Суполка ПБНФ будзе аспрэчваць адмову, бо лічыць яе беспадстаўнай. Дамовы на абслугоўванне з нейкімі структурамі мэтазгодна заключаць толькі тады, калі ўжо ёсць дазвол на правядзенне самой імпрэзы ў пэўны час і ў пэўным месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі