У Віцебску вандалы апаганілі помнік Яну Паўлу II (фота)
Ужо другі раз становіцца ахвярай вандалаў помнік былому Папу Рымскаму Яну Паўлу II, што ўсталяваны ля касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
Як распавёў вікарый парафіі ксёндз Раман, упершыню вандалы пашкодзілі помнік праз два тыдні пасля яго адкрыцця ў 2008 годзе. Тады вартаўнік касцёла бачыў групу падлеткаў, што збеглі, калі вартаўнік закрычаў на іх.
Зараз вандалы адламалі ад скульптурнай выявы кій, пашкодзілі руку Яна Паўла і фрагмент ягонага адзення. Міліцыя пакуль не распачынала крымінальную справу па факце вандалізму. Мінулым разам такая справа была распачатая, але вандалы так і не былі знойдзены.