У Віцебскую вобласць могуць прывезці амерыканскіх кароваў

Малочна-таварныя фермы Беларусі могуць укамплектаваць амерыканскай пародай кароваў. Гэтае пытанне цяпер разглядае Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Нагадаем, нядаўна ў ЗША была беларуская дэлегацыя на чале з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Леанідам Зайцам. Абмяркоўвалася і развіццё у галіне малочнай і мясной жывёлагадоўлі. 26 траўня Заяц наведаў Віцебскую вобласць, дзе і абмяркоўвалі пытанне пра завоз новай для нашай краіны джэрсейскай пароды кароваў (гэта парода малочнага накірунку).

Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці міністэрства Аляксей Багданаў кажа, што згаданыя амерыканскія каровы меншыя па памерах за звыклых для беларусаў кароваў. Да таго ж, іх трэба менш карміць, а прадукцыйнасць высокая — каля 10 тысяч літраў малака за год.

Амерыканскімі каровамі плануюць укамплектаваць пакуль толькі адну ферму, інфармуе БЕЛТА.

Фота: prepare-and-protect.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі