У Вілейцы па дахах дамоў лавілі паўліна
У Вілейцы лавілі паўліна / kraj.by
26 верасня ў Вілейцы з двара прыватнага дома на вуліцы Зарэчнай уцёк паўлін. Птушку шукалі амаль суткі, а калі знайшлі — пачалася пагоня па дахах, піша мясцовы сайт kraj.by.
Віляйчанка Марына Занковіч кажа, што блакітнага паўліна Гошу ім падарыў 17 верасня хросны бацька іх дзіцяці — на дзень нараджэння. Заводчыкі параілі першы час трымаць птушку "на прывязі", пакуль не прывыкне да новага дома.
У панядзелак гаспадары пабачылі, што птушка знікла: вяровачка, якой паўлін быў прывязаны, ці то перацёрлася, ці то ён яе перадзяўбаў.
Віляйчане нават у міліцыю звярнуліся — думалі, ці не скраў хто. А на наступны дзень гаспадыня выпадкова пабачыла Гошу, які гуляў на суседнім участку.
Калі птушка пачала ўцякаць па дахах дамоў, гаспадары пабеглі за ёй з лесвіцай. Злавіць паўліна ўдалося на даху дзясятага дома.
В Вилейке ловили павлина / kraj.by
В Вилейке ловили павлина / kraj.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.