У Вілейцы здымуць фантастычны фільм пра 1980-я
Кадр з фільма "Госця з будучыні", знятага ў 1980-я
У Вілейцы здымуць фантастычны фільм пра 1980-я. Як піша раённая газета "Шлях Перамогі", на дадзены момант праходзіць агляд і выбар аб'ектаў у горадзе. Будуць задзейнічаны прыватны сектар, кварталы шматпавярховых пабудоў, кватэры, дарогі, двары.
Вядома, што фільм здыме адна з беларускіх кінакампаній. Здымкі ў Вілейцы будуць праходзіць у верасні-лістападзе. Але ўлады Вілейкі яшчэ "ўзгадняюць дадзеныя мерапрыемствы".
Сюжэт фантастычнага фільма пакуль невядомы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.