У Вільні прайшлі дзве акцыі салідарнасці з Беларуссю (фота)

Дзве акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі ўчора ў Вільні. У іх удзельнічалі каля 20 чалавек, пераважна актывістаў маладзёжных арганізацый - "Малады фронт", “StudAlliance”, БУНТ.
А 15-й гадзіне яны сабраліся каля будынка беларускай амбасады і наладзілі перфоманс. Мінакам было прадэманстравана, як у Беларусі праводзяцца "аператыўныя дзеянні". Раздаваліся ўлёткі, у якіх тлумачыўся сэнс акцыі: выкрыццё абсурду прывінтыўных затрыманняў і патрабаванне незалежнага і адкрытага расследавання выбуху 4 ліпеня ў Мінску.



Праз 10 хвілін перфоманс давялося згарнуць, бо гэтага настойліва запатрабавала паліцыя. Аднак у беларускую амбасаду была перададзеная афіцыйная заява, у якой выказвалася заклапочанасць моладзі ў сувязі з тым, што цяпер разгарнуліся рэпрэсіі супраць актывістаў дэмакратычнага руху.

А ўвечары 16 ліпеня ў цэнтры Вільні маладафронтаўцы і беларускія студэнты наладзілі яшчэ адну акцыю. Некалькі дзесяткаў чалавек трымалі свечкі, бел-чырвона-белыя сцягі і транспаранты на розных мовах.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі