У Вільні з'явяцца мінскія тралейбусы "Вітаўт"

Улады Вільні плануюць абнавіць тралейбусны парк мінскімі "Вітаўтамі". Пра гэта са спасылкай на намесніка мэра горада Ромаса Адамавічуса паведамляе сайт RUNET.LT. Мэрыя разглядае некалькі прапаноў, але беларускія тралейбусы "Вітаўт", названыя ў гонар вялікага князя Літоўскага, — самыя танныя. Сваімі магчымасцямі пераўзыходзяць на толькі старэнькія "Шкоды", якія зараз "бегаюць" па Вільні, але і сучасныя "Салярысы" з нізкай пасадкай, мяркуе сп. Адамавічус.

Ужо ў панядзелак, 5 ліпеня, у Вільню павінен прыбыць першы, тэставы "Вітаўт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі