Удакладнены спіс затрыманах па справе напада на амбасаду Расіі

У звязку з нападам на амбасаду Расіі, які адбыўся 30 жніўня, супрацоўнікі праваахоўных ворганаў затрымалі 7 сацыяльных актывістаў з Мінска, Бабруйска і Наваполацка. Іх імёны: Валерыя Хоціна;
Сяргей Слюсар;
Ігар Багачак;
Мікалай Дзядок;
Аляксей Жынкяроўскі;
Аляксандр Францкевіч;
Антон Лапцёнак.

Па звестках актывістаў, якія засталіся на волі, затрыманыя знаходзяцца ў мінскім ізалятары на вуліцы Акрэсціна. Тэрмін іх затрымання сканчаецца 6 верасня ў 16:30. Пасля іх мусяць ці адпусціць, ці прад'явіць абвінавачанне, ці працягнуць тэрмін затрымання яшчэ на месяц.

Нагадаем, інфармацыя пра затрыманні маладых людзей з'явілася на сайце "Індымедыя" удзень 4 верасня. Але дагэтуль не было вядома, хто менавіта апынуўся за кратамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі