Удзельнікаў апазіцыйнага мітынгу ў Мінску не затрымлівалі
Удзельнікаў апазіцыйнага мітынгу ў Мінску не затрымлівалі, на іх не складалі і адміністрацыйныя пратаколы, інфармуе БелаПАН. Несанкцыянаваная вулічная акцыя прайшла ўвечары 24 лістапада на плошчы Свабода. У ёй паўдзельнічала, па розных ацэнках, ад 50 да 150 чалавек. Мітынг праводзіўся з нагоды 20-годдзя рэферэндуму 1996 года, які ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка. Па яго выніках былі ўнесеныя змены ў Канстытуцыю (апроч іншага працягнулі тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі на 2,5 гады). Вынікі рэферэндуму міжнародныя структуры не прызналі.