Удзельнікі аўтапрабегу дабраліся да Шклова, дзе патрапілі ў пастарунак

Удзельнікі аўтапрабегу, прымеркаванага да дня нараджэння Змітра Дашкевіча, дабраліся да Шклова.  13 актывістаў, апранутых у майкі з надпісам “Аўтапрабег салідарнасці”, пешшу прыйшлі да будынка калоніі, дзе ўтрымліваецца Дашкевіч. За імі ехала машына з міліцыянтамі.

Маладых людзей затрымалі і даставілі ў пастарунак, дзе праверылі дакументы. Туды ж прыехалі кіраўнікі шклоўскай калоніі, якія паразмаўлялі з удзельнікамі аўтапрабегу. Аднак адмовіліся прадставіць спатканне са Змітром Дашкевічам.

Палітвязню ўдалося перадаць толькі віншавальную паштоўку. Зараз удзельнікі акцыі накіраваліся ў Магілёў.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі