Удзельнікі рэйду ў Белгародскую вобласць РФ назвалі свае страты

Рускія добраахотнікі, якія ваююць за Украіну / t.me/legionoffreedom/
Рускія добраахотнікі, якія ваююць за Украіну / t.me/legionoffreedom/

24 траўня ўдзельнікі рэйду ў Белгародскую вобласць РФ сустрэліся ва Украіне з журналістамі і расказалі пра сваю аперацыю. Яны назвалі страты. Два чалавекі загінулі і дзесяць параненыя, сцвярджаюць у легіёне "Свабода Расіі". З гэтых агульных страт двое параненых — байцы Рускага добраахвотніцкага корпусу. У сераду міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў пра 70 забітых "дыверсантаў", але нічым гэта не пацвердзіў.

Удзельнікі рэйду кажуць, што "аперацыя ў Грайваронскім раёне прайшла паспяхова і яе мэты былі дасягнуты". Яны захапілі "вялікую колькасць тэхнікі і ўзялі палонных". Удзельнікі РДК і "Свабоды Расіі" абяцаюць, што падобныя аперацыі будуць працягвацца: "Мы прыйдзем зноў. Белгарад, Бранск, Курск, Варонеж, Растоў, Масква — чакайце нас... Наша мэта: не кашалькі і ўлада, а вызваленне і справядлівасць у Расіі, а праўда, як мы ведаем, заўсёды перамагае".

22 траўня рускія добраахвотнікі (Рускі добраахвотніцкі корпус і легіён "Свабода Расіі") пры падтрымцы бронетэхнікі і танкаў перайшлі мяжу і прайшлі каля 8 кіламетраў, занялі некалькі населеных пунктаў Белгародскай вобласці РФ (мэтай быў захоп раённага цэнтра). Ужо да раніцы 23 траўня яны вярнуліся ва Украіну. Расійская прапаганда дэманстравала пашкоджаную і знішчаную ўдарамі авіяцыі і артылерыі тэхніку "дыверсантаў". Тыя ж у сваю чаргу дэманстравалі захопленую расійскую бронетэхніку.

Удзельнікі рэйду ў Белгародскую вобласць РФ назвалі свае страты

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі