Уэйн Грэцкі згуляў у хакей з Лукашэнкам і Захаравым

Падчас знаходжання ў Мінску вядомы канадскі хакеіст Уэйн Грэцкі паспеў згуляць у хакей з Аляксандрам Лукашэнкам і галоўным трэнерам алімпійскай зборнай Беларусі Міхаілам Захаравым. Распавядаючы пра ўражанні ад гульні, Грэцкі іранічна зазначыў: "Я спадзяюся, што як трэнер алімпійскай зборнай Міхаіл Захараў лепшы, чым як гулец". Уэйн Грэцкі прыехаў у Мінск, каб абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва двух мацнейшых сусветных хакейных ліг — КХЛ і НХЛ — а таксама каб 30 студзеня наведаць матч зорак КХЛ у "Мінск-Арэне", паведамляе "БелаПАН".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі