Украіна атрымлівае ад ЗША абсталяванне для барацьбы з іранскімі дронамі

Іранскія беспілотнікі сталі праблемай для ўкраінцаў у верасні / mil.in.ua
Іранскія беспілотнікі сталі праблемай для ўкраінцаў у верасні / mil.in.ua

Украіна атрымлівае ад ЗША абсталяванне для барацьбы з іранскімі дронамі. Яно вырабленае сумесна з Ізраілем. Ізраільцяне далі на пастаўкі згоду. Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Ізраілі Яўген Карнійчук, піша @stranaua.

"Іранскія дроны з'яўляюцца копіямі амерыканскіх, якія былі збітыя Іранам на тэрыторыі Сірыі, — кажа дыпламат. — Яны зрабілі максімальна падобную копію. Але, безумоўна, тая ізраільская прамысловасць, якая працуе ў гэтым сектары, яна з'яўляецца, фактычна ўся, агульным прадпрыемствам са Злучанымі Штатамі".

Дроны-камікадзэ, якія Расія набыла ў Ірана, нанеслі шэраг удараў па ўкраінскіх аб'ектах і ваеннай тэхніцы. Гэта былі беспілотнікі Shahed-136, якія расіяне назвалі "Герань-2".

Мяркуецца, што летам 2022-га РФ купіла ў Ірана каля тысячы ўдарных дронаў. Іх пачалі масава выкарыстоўваць на фронце ва Украіне ў сярэдзіне верасня. Украінская супрацьпаветраная абарона намагаецца іх збіваць. Збітыя беспілотнікі вывучаюць спецыялісты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі