У ЗША пацвердзілі інфармацыю аб пастаўках у Расію іранскіх беспілотнікаў

У ЗША пацвердзілі інфармацыю аб пастаўках у Расію іранскіх беспілотнікаў

Адміністрацыя ЗША пацвердзіла інфармацыю СМІ аб пастаўках у Расію іранскіх беспілотнікаў (пра гэта паведамлялі газета Washington Post і телеканал CNN). Мяркуецца, што Іран перадаў у жніўні апараты серыі Mohajer-6 і Shahed. Расійскія транспартныя самалёты даставілі іх у РФ. "Гэта мы бачым, такія нашы ацэнкі", — заявіла на брыфінгу прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П'ер.

Эксперты мяркуюць, што многія іранскія дроны ў значнай ступені скапіяваныя з замежных апаратаў. Па даных Washington Post (яе крыніцай быў неназваны прадстаўнік разведвальнай службы), пры першых выпрабаваннях іранскіх беспілотнікаў расійскія вайскоўцы сутыкнуліся з шэрагам збояў у іх працы.

Пра планы Расіі набыць у Іране сотні біспілотнікаў для выкарыстання ва Украіне стала вядома ў ліпені (у расіян на вайне адчуваецца іх востры недахоп). Пра гэта тады заявіў памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван. Улады Ірана сцвярджалі, што не маюць намеру пастаўляць іх РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі