Трамп страціў цікавасць да Лукашэнкі — ці так гэта і што далей? Эфір
Аркадзь Мошас
Не паспела кітайская дэлегацыя пакінуць Беларусь, як прыйшла навіна пра тое, што вызваленне беларускіх палітвязняў “адкладаецца на некаторы час”. Гэтай навіне папярэднічала шмат падзей, якія на першы погляд мала звязаны паміж сабой і да амерыкана-беларускага перамоўнага трэка не маюць дачынення: заявы Зяленскага пра ўзрастанне ўзроўню пагрозы з боку Беларусі, беларуска-расійскія ядзерныя вучэнні, візіт Ціханоўскай у Кіеў, заявы шэрагу краін Еўропы аб намеры распачаць перамовы з Пуціным і гэтак далей. Праўда, у тым, што гэта навіна праўдзівая, таксама ёсць сумневы…
Ці звязаны візіт кітайскай дэлегацыі і ўзнікненне складанасцей у перамовах Вашынгтона з Мінскам, які чакаў шырока анансаваную Big deal? Якую ролю іграюць і якое дачыненне маюць да гэтых перамоў пазіцыя Еўропы адносна дамоўленасцей з Лукашэнкам, візіт Ціханоўскай у Кіеў і стаўленне да гульняў Лукашэнкі з Трампам Масквы? Ці павялічылася верагоднасць уцягвання Пуціным Беларусі ў вайну з Украінай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар праграмы па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас у 13:00.