Украіна хоча ўтрая скараціць зону адчужэння вакол Чарнобыля
А непасрэдна вакол яе стварыць біясферны заказнік.
Міністэрства экалогіі Украіны плануе скараціць зону адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС і абмежаваць яе радыюсам у 10 кіламетраў. Пра гэта заявіў міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Ігар Шаўчэнка.
На сёння радыюс зоны складае 30 кіламетраў. Пасля яе скарачэння на астатняй тэрыторыі могуць стварыць біясферны заказнік, у якім будуць праводзіць профільныя даследаванні флоры і фаўны.
Шаўчэнка таксама паведаміў, што падпісаў адпаведныя дакументы, і цяпер іх падалі на ўзгадненне ў Міністэрства юстыцыі. Пасля гэтага будзе выдадзены спецыяльны ўказ прэзідэнта, інфармуе ru.delfi.lt.
Зонай адчужэння называюць забароненую для свабоднага доступу тэрыторыю, якая патрапіла пад інтэнсіўнае забруджанне пасля аварыі на ЧАЭС. У першы год пасля аварыі яе называлі 30-кіламетровай зонай.
Фота: chornobyl.net