Украіна прапануе абмяняць параненых абаронцаў "Азоўсталі" на палонных расіян
Украіна прапануе абмяняць цяжкапараненых абаронцаў "Азоўсталі" ў Марыупалі на палонных расіян. "Дамоўленасці яшчэ няма. Перамовы працягваюцца", — піша ўкраінскі віцэ-прэм'ер Ірына Верашчук. Калі б абмен адбыўся, параненых украінскіх вайскоўцаў мусілі вывезці па гуманітарных калідорах на тэрыторыю, падкантрольную ўладам Украіны.
Верашчук адзначае, што ўкраінскі ўрад прапрацоўвае розныя варыянты выратавання абаронцаў "Азоўсталі". Яны ваююць ў акружэнні з пачатку сакавіка і здавацца не збіраюцца. У падземных сховішчах могуць знаходзіцца сотні параненых. Нядаўна ў выніку абстрэлаў быў знішчаны падземны шпіталь, былі ахвяры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.