Украіна пусціць нафту ў Беларусь па нафтаправодзе "Адэса — Броды"
Украіна ў лістападзе пусціць 80 тысяч тон венесуэльскай нафты на Мазырскі НПЗ па нафтаправодзе "Адэса — Броды". Па словах міністра паліва і энергетыкі Ўкраіны Юрыя Бойкі, гэта будзе выпрабавальны пуск, адзначае РІА "Новости". Мінск сёлета плануе закупіць у Каракаса 4 млн тон нафты, у наступным годзе — павялічыць закупы да 8—9 млн тон. Нафта танкерамі дастаўляецца ў порты Ўкраіны, Літвы, Латвіі ды Эстоніі. З Адэсы паліва паступае ў Беларусь па чыгунцы.
Бойка ўдакладніў, што гаворка ідзе не пра замену чыгуначнага транзіту, а пра дадатак да яго. Пры гэтым улічваецца тая акалічнасць, што Беларусь плануе павялічыць аб'ёмы закупаў венесуэльскай нафты.
Бойка ўдакладніў, што гаворка ідзе не пра замену чыгуначнага транзіту, а пра дадатак да яго. Пры гэтым улічваецца тая акалічнасць, што Беларусь плануе павялічыць аб'ёмы закупаў венесуэльскай нафты.