Украінца Паўла Грыба, скрадзенага з Беларусі, асудзілі ў Расіі на 6 гадоў
Суд у расійскім Растове-на-Доне прысудзіў палітвязня з Украіны Паўла Грыба да шасці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе hromadske.ua.
20-гадовага хлопца прызналі вінаватым у тым, што ён схіляў да тэракту расіянку Таццяну Яршову.
"Прызнаць Паўла Грыба вінаватым і прызначыць пакаранне ў выглядзе 6 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму", — назваў вырак суддзя.
Пасля вынясення прысуду Грыб абвясціў галадоўку.
Нагадаем, што хлопец паехаў з Украіны ў Гомель на сустрэчу са знаёмай, адкуль нечакана знік. Аб'явіўся ён ужо ў СІЗА ў расійскім Краснадары. Беларускія спецслужбы заяўлялі, што нічога не ведаюць пра затрыманне Грыба на сваёй тэрыторыі, і нават планавалі пачаць крымінальную справу па выкраданні чалавека.
У сваім апошнім слове хлопец згадаў дэталі свайго выкрадання з Беларусі. "Мая памылка ў тым, што я быў непрадбмачлівы. Ніхто не мог падумаць, што быццам бы нейтральная Беларусь апынулася насамрэч такой небяспечнай. Беларускія органы /.../ не перашкаджалі майму выкраданню. Мяне душылі, білі і звязалі да пасінення рукі. Шнар на правай руцэ дагэтуль пра гэта нагадвае", — заявіў Грыб.
Адвокат Павла Гриба Марина Дубровина объяснила, почему украинский политзаключенный принял решение объявить голодовку, и чего он требует. #Громадское pic.twitter.com/wEyh1u5gNV
— Громадское (@HromadskeRU) 22 марта 2019 г.