Украінцы аднавілі сувязь з абаронцамі "Азоўсталі"
Сувязь з украінскімі вайскоўцамі на заводзе "Азоўсталь" адноўленая. Пра гэта журналістам заявіў старшыня фракцыі "Слуга народа" Давід Арахамія. Таксама ён пацвердзіў, што на тэрыторыю заводу прарваліся расійскія войскі.
Тым часам дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка расказаў, што сярод работнікаў "Азоўсталі" знайшоўся здраднік. Па яго словах, гэты чалавек паказаў расіянам падземныя тунэлі, якія вядуць на тэрыторыю завода. Праз іх расіяскія войскі і пачалі 3 траўня штурм "Азоўсталі".
Тым часам на заводзе па-ранейшаму хаваюцца мірныя жыхары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.