Украінцы будуць больш пільнымі на блокпастах у прымежных з Беларуссю абласцях
Блок-пост / фота Кіеўскай гарадской рады
У Равенскай і Валынскай абласцях павялічаць колькасць паліцэйскіх нарадаў і мабільных груп рэагавання, піша мясцовае выданне “Валынскія навіны”.
Будзе павялічаная і колькасць праверак на блокпастах. Так паліцыя паспрабуе не дапусціць правакацый ад дыверсантаў.
“Вядома, пад пільнай увагай раёны, што мяжуюць з Беларуссю. Там мы таксама павялічылі паліцэйскі кантроль і рупліва рэагуем на ўсе атрыманыя сігналы ад насельніцтва. Бо павінны быць гатовы да ўсіх варыянтаў развіцця падзей”, – сказаў кіраўнік Нацыйнай паліцыі Ігар Кліменка.
Пры гэтым поўнамаштабнага далучэння беларускага войска да вайны ва Украіне не чакаюць. Прадстаўнік галоўнага кіравання выведкі Мінабароны Вадзім Скібіцкі раней адзначаў, што пагрозай для Украіны з боку Мінска могуць быць толькі дыверсанты. ГУР цытавала ровенскае выданне ОГО.
У Амерыканскім інстытуце вывучэнні вайны таксама не прагназуюць далучэння беларускіх вайскоўцаў да расійскай агрэсіі ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.