Украінскае войска атрымае 26 тысяч тон металу беларускай кампаніі
Пра метал на два гады "забыліся" ў Адэсе
Украінскае войска атрымае 26 тысяч тон металу беларускай кампаніі (агулам 412 вагонаў з грузам). Арматуру, трубы, сталёвыя нарыхтоўкі знайшлі ў порце ў Адэсе. Метал, які каштуе больш за 61 мільён долараў, канфіскавалі, паведамляе ўкраінскае Дзяржаўнае бюро расследаванняў.
Як адзначае dbr.gov.ua, "маёмасць краіны-агрэсара магла ўжо амаль два гады служыць нашай арміі, калі б мытня не "страціла" яе насуперак патрабаванням закона "Аб канфіскацыі маёмасці ў перыяд ваеннага становішча".
Назва кампаніі з Беларусі не называецца.
Украіна і раней арыштоўвала маёмасць Беларусі, якая апынулася на яе тэрыторыі пасля пачатку расійскай агрэсіі. РБ страціла сотні вагонаў і цыстэрнаў, будаўнічую тэхніку, грузавікі, беларускае судна, верталёт, сталь, калійныя ўгнаенні ды шмат іншага. У Мінску прызналі "істотныя страты для эканомікі". Адказаць "сіметрычна" на гэта Украіне рэжым Аляксандра Лукашэнкі не можа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.