Украінскі "Вечаровы Квартал" адмяніў канцэрты ў Беларусі "з-за бягучай сітуацыі"
Украінскі "Вечаровы Квартал" адмяніў чатыры канцэрты, запланаваныя ў Беларусі на лістапад. 22 лістапада артысты меліся выступіць у Гродне, 23-га — у Брэсце, 24-га — у Мінску і 25-га — у Гомелі.
Студыя "Квартал 95" піша ў Facebook, што канцэрты не адбудуцца "ў сувязі з бягучымі падзеямі ў свеце і краіне".
Ва Украіны цяпер няпростыя дачыненні з афіцыйным Мінскам. Украінскі МЗС заявіў, што не будзе называць Аляксандра Лукашэнку прэзідэнтам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.