Украінскім самбістам дазволілі не паціскаць руку беларусам (і расіянам)

Самба

Самба / Ілюстрацыйнае фота

Міжнародная федэрацыя самба дазволіла ўкраінскім спартсменам не паціскаць руку беларусам і расіянам у канцы баёў. Новаувядзенне ўступіць у сілу на чэмпіянаце свету, які праходзіць 10-12 лістапада ў Ерэване.

Пастанова прынялі на просьбу ўкраінскага боку. Беларусы і расіяне выступаюць на чэмпіянаце свету ў нейтральным статусе.

28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з Расіі і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт апынуўся амаль у поўнай ізаляцыі.

Аднак пазней МАК змякчыў санкцыі. Беларускім і расійскім атлетам дазволілі спаборнічаць "у якасці індывідуальных нейтральных спартоўцаў". Міжнародныя федэрацыі шэрагу відаў спорту (у тым ліку самба) выканалі гэтыя рэкамендацыі і вярнулі беларусаў і расіянаў да спаборніцтваў пад сваёй эгідай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі