Улады Казахстана абяцаюць знізіць кошты на газ, але пратэсты не сціхаюць

Улады Казахстана абяцаюць знізіць кошты на газ, але пратэсты не сціхаюць

Урадавая камісія Казахстана сустрэлася з пратэстоўцамі ў Актау і абвясціла, што цана на звадкаваны газ будзе зніжаная з 120 тэнге ($0,27) да 50 тэнге ($0,13) за літр, піша "Новая газета". 

Новая цана нават ніжэйшая, чым была да пачатку пратэстаў. Праўда, закране яна толькі Мангістаўскую вобласць, дзе жыхары гарадоў Жанаазен і Актау выйшлі на дэманстрацыі.

Тым часам пратэсты ахапілі і іншыя гарады краіны. Масавыя акцыі пратэсту праходзяць у Нур-Султане, Алматы, Карагандзе, Шымкенце, Кызылардзе, Талдыкаргане. У Актаў, як паведамляецца, накіравалі вайскоўцаў і вайсковую тэхніку.

Мітынгі пачаліся 2 студзеня. Жыхары Жанаазена абурыліся ростам цэн на звадкаваны газ і перакрылі рух аўтатранспарту на дарозе ў цэнтры горада. Пасля гэтага акцыі пратэсту пачаліся і ў іншых гарадах. Работнікі трох нафтагазавых радовішчаў абвясцілі страйк — гэта Каламкас і Каражанбас у Мангістаўскай вобласці, а таксама Тэнгіз у Атыраўскай вобласці. 

Цяпер да эканамічных патрабаванняў далучыліся і палітычныя: пратэстоўцы заклікаюць Нурсултана Назарбаева сысці з палітыкі. У Алматы цяпер не працуюць месэнджэры What's App і Telegram, а таксама мабільны інтэрнэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі