Улады Слоніма забаранілі прадпрымальніцкі форум
Слонімскі райвыканкам у другі раз адмовіў грамадскаму аб'яднанню прадпрымальнікаў "Перспектыва" ў правядзенні форуму па праблемных пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў.
На сустрэчы планавалася абмеркаваць праблемы, звязаныя з пераходам індывідуальных прадпрымальнікаў у прыватныя унітарныя прадпрыемствы і спрошчанай сістэмай падаткаабкладання. Як паведаміў Еўрарадыё слонімскі прадпрымальнік Віктар Марчык, адмовілі па абсурднай прычыне:
“Памяшканне яны не могуць прадаставіць у сувязі з тым, што ідзе рэканструкцыя горада. А на словах мне сказалі: “Разумееце, з іншых гарадоў, абласцей прыязджаюць прадпрымальнікі. Гасцей трэба ахоўваць. А раптам цагліна на галаву зваліцца, або нехта нагу зламае, бо рэканструкцыя”