Улады спынілі страйк механізатараў

Страйк механізатараў сельскага кааператыва “Варняны” Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці спынены.
У сераду ўвечары ў кааператыве адбыўся сход, на якім прысутнічалі службоўцы Астравецкага райвыканкама. Патрабаванні механізатараў не выкананыя. Больш за тое, “завадатараў” страйку пагражаюць звольніць. Нагадаем, 43 механізатары 21 траўня абвясцілі страйк і адмовіліся выходзіць у поле.

Пратэст быў выкліканы пазапраўнымі звальненнямі, нявыплатамі прэмій і змяншэннем заробкаў. Механізатары патрабавалі, каб старшыня кааператыва “Варняны” Уладзіслаў Рук звольніўся.

Хартыя ‘97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі