Уладзімір Арлоў святкуе 60-годдзе

Уладзімір Арлоў скончыў гістфак БДУ і працаваў спачатку настаўнікам, а пасля журналістам і рэдактарам у Наваполацку і ў Мінску. Вядомы ён стаў найперш сваімі гістарычнымі раманамі: "Дзень, калі ўпала страла", "Ордэн Белай мышы" і іншымі.

Яшчэ адзін бок таленту Арлова выявіўся ў стварэнні гістарычных нарысаў, праз якія лёгка зазірнуць у мінулае сваёй краіны. Кнігі "Дзесяць вякоў беларускай гісторыі" і "Адкуль наш род", выдадзеныя ў 1990-я, шмат для каго сталі дадаткам (калі не альтэрнатывай) школьным падручнікам.

У 1980-я — 1990-я Уладзімір Арлоў шмат займаўся палітыкай. У БНФ увайшоў у 1988 годзе, двойчы абіраўся ў Сойм партыі. Але зараз ён беспартыйны.

Пісьменнік жыве ў Мінску, яго часта можна сустрэць на вуліцы Карла Маркса.

Еўрарадыё шчыра віншуе Уладзіміра Арлова з юбілеем. Натхнення і плёну!

Фота: Павел Ляхновіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі