Мінскім уладам перадалі 100 тысяч подпісаў за вуліцу Васіля Быкава
Гарсавет наведалі актывістка кампаніі "Гавары праўду" Таццяна Караткевіч і вядомы пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Яны праінфармавалі чыноўнікаў, што больш за сто тысяч жыхароў сталіцы выказаліся за тое, каб адна з вуліц горада стала вуліцай імя Васіля Быкава. Яшчэ 36 тысяч выказаліся за тое, каб адна са станцый метро мела такую ж назву, інфармуе Радыё Свабода.
Нагадаем, у 2010 годзе актывісты кампаніі "Гавары праўду" звярталіся ў Мінгарвыканкам з ініцыятывай даць адной з вуліц гораду імя Васіля Быкава. Аднак чыноўнікі гэтую ініцыятыву не падтрымалі.