Уладзімір Кобец выходзіць з Партыі БНФ

Падставай для такога рашэння сталі заявы Рыгора Кастусёва, яшчэ аднаго кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах. Кастусёў дапусціў некарэктныя выказванні ў дачыненні сваіх калегаў, якія падтрымалі на выбарах Андрэя Саннікава і грамадзянскую кампанію “Еўрапейская Беларусь”, лічыць Уладзімір Кобец.

12 лютага на паседжанні сойму Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што яшчэ ў 2009 годзе ў часткі сябраў партыі нібыта было імкненне павярнуць партыю на выбарчую кампанію іншага, не партыйнага кандыдата.

Уладзімір Кобец адзначыў, што пакуль не прыняў рашэння адносна свайго ўдзелу ў стварэнні новая нацыянальна-дэмакратычнай партыі пад рабочай назвай “Беларускі Рух”, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі