Уладзімір Сямашка ўхіліўся ад адказу на пытанне еўракамісара
У размове з еўракамісарам па энергетыцы Гюнтэрам Отынгерам першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка не пацвердзіў, але і не абверг рэальнасць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра спыненне транзіту расійскага газу ў Еўропу. Пра гэта на брыфінгу паведаміла прадстаўніца Еўракамісіі. Яна адзначыла, што Еўракамісія знаходзіцца ў пастаянным кантакце з краінамі Еўрасаюза, якія могуць пацярпець ад спынення газавых паставак у выніку канфлікту — Літвой, Польшчай і Нямеччынай.
“Сёння а 8-й гадзіне Літва і Польшча паведамілі нам, што перашкодаў у пастаўках газу няма, аб'ёмы не зменшыліся. А значыцца, і ў Нямеччыны праблемаў не назіраецца”, ― распавяла прадстаўніца Еўракамісіі.
Дарэчы, на брыфінгу мусіў удзельнічаць і еўракамісар па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Отынгер, але ён не здолеў прыйсці.
Еўракамісія яшчэ раз пацвердзіла, што цераз Беларусь ідзе толькі 6,25% газу ад усёй колькасці паліва, неабходнага для ЕС.