UNESCO супраць пабудовы хмарачосаў у Празе
UNESCO выступіла супраць пабудовы хмарачосаў у чэшскай сталіцы. На пражскай плошчы Панкрац побач з трыма вялікімі дамамі плануецца ўзвесці яшчэ два шматпавярховыя будынкі сучаснага цэнтру Прага-сіці.
Ідэя занепакоіла мясцовых жыхароў, а потым і UNESCO, якое заклікала ўлады яшчэ раз задумацца, перш чым дазваляць будаўніцтва, бо Прага цалкам уваходзіць у спіс сусветнай культурнай спадчыны.
Эксперты лічаць, што высокія будынкі сапсуюць панараму горада і не будуць пасаваць да гістарычнага сэрца горада.
Чэшскае міністэрства культуры ў адказ на заяву UNESCO да сярэдзіны ліпеня заблакавала ўзвядзенне новых будынкаў.
gazeta.pl