Урад Бельгіі спрасціў патрабаванні да палітімігрантаў
Для атрымання віду на жыхарства ўцекачы павінны падаць кантракт на працу і пацвердзіць, што іх жыллёвыя ўмовы адпавядаюць патрабаванням. Акрамя таго, будзе ўлічвацца, ці наведваюць іх дзеці мясцовую школу. "Мы — за спрашчэнне атрымання віду на жыхарства для людзей, якія паспяхова інтэграваліся ў жыццё бельгійскага грамадства", — кажа прадстаўнік мясцовых улад.
На думку чальцоў урада, новыя правілы для імігрантаў дапамогуць палепшыць справы у сферы занятасці. Магчыма, новаўвядзенні спросцяць атрыманне дакументаў палітычным уцекачам. Шмат хто з іх чакае адказу па 4-5 гадоў. І увесь гэты час яны знаходзяцца на дзяржаўным утрыманні.
Нагадаем, у Бельгіі існуе беларуская дыяспара — некалькі дзясяткаў палітэмігрантаў.
Паводле euronews.net