Урад плануе да канца тыдня накіраваць прэзідэнту праект бюджэту на 2009 год
Праекты законаў "Аб бюджэце на 2009-ы год" і "Аб унясенні дадаткаў і змен у падатковае заканадаўства" могуць быць накіраваныя ўрадам Беларусі на разгляд кіраўніка дзяржавы да канца гэтага тыдня.
З такой заявай выступіў кіраўнік парламенцкай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Сяргей Кісялёў. Дэпутат выказаў спадзяванне, што праект бюджэту будзе разгледжаны Палатай прадстаўнікоў ужо на сесіі ў кастрычніку.
“Інтэрфакс”