Урад прыняў пастанову "супраць ядзернага тэрарызму" — на час Еўрапейскіх Гульняў

Урад прыняў пастанову "супраць ядзернага тэрарызму" — на час Еўрапейскіх Гульняў

Урад прыняў пастанову "Аб часовым прыпыненні перамяшчэння крыніцаў іянізуючага выпраменьвання". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Дзеянне пастановы разлічанае на перыяд правядзення ІІ Еўрапейскіх Гульняў  "з мэтай перадухілення ядзернага тэрарызму і радыяцыйных аварыяў у месцах масавага знаходжання людзей".

Дэпартамент ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў прыпыняе выдачу дазволаў на увоз і вываз радыенуклідных крыніцаў І-ІІІ катэгорыяў. Выключэнне складуць радыефармацэўтычныя прэпараты з перыядам паўраспаду да 100 дзён.

Абмежаванні будуць дзейнічаць з 17 чэрвеня па 2 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі