Урад вызначыў, як "дармаеды" будуць плаціць за камунальныя паслугі

Урад вызначыў, як "дармаеды" будуць плаціць за камунальныя паслугі

Беларускі ўрад прыняў пастанову №315 ад 24 красавіка, якая уносіць дапаўненні ў Палажэнне аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду. Кажучы іначай, гэты дакумент рэгулюе, як будзе вылічвацца плата за камунальныя паслугі з "дармаедаў" — працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.

Як стала вядома сёння, не занятыя ў эканоміцы грамадзяне будуць аплочваць па поўных тарыфах гарачае водазабеспячэнне (з 1 студзеня 2019 года), цеплазабеспячэнне і газазабеспячэнне (з 1 кастрычніка 2019-га). Астатнія грамадзяне будуць аплочваць гэтыя тарыфы паводле субсідаваных паслуг. 

Плата за гарачую ваду вылічваецца з колькасці цеплавой энергіі, выдаткаванай на яе падагрэў. Вызначаецца гэтая колькасць шляхам дзялення колькасці цеплавой энергіі, выдаткаванай на падагрэў вады ў жылым памяшканні, на колькасць грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства.

Плату за цеплазабеспячэнне будуць разлічваць дзелячы агульную плошчыу жылога памяшкання на колькасць грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства.

Гэтаксама вылічваецца тарыф за газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (пры адсутнасці прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу): дзяленнем агульнай плошчы жылога памяшкання на колькасць грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства.

Пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу) плата за газ адбываецца зыходзячы з аб'ёму газу. Колькасць спажытага ў жылым памяшканні аб'ёму газу будзе дзяліцца на колькасць грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі