Усіх затрыманых у час акцыі маўчання пасля складання пратаколаў адпусцілі

Восем чалавек былі затрыманыя падчас акцыі салідарнасці, якая прайшла ўвечары на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску – паведаміла праваабаронца з праваабарончага цэнтру "Вясна" Настасся Лойка. Усе затрыманыя, сярод якіх быў і малады чалавек на мыліцах, былі дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага раёна беларускай сталіцы, а пазней адпушчаныя, перадае Радыё Рацыя.

Праваабаронца назвала прозвішчы затрыманых: Каракін Уладізмір, грамадзянін Украіны, Хайшун Дзмітрый, Карамалікаў Дзмітрый, Абразцоў Андрэй, Гайфоў Максім, Недасейка Сяргей, Вінярскі Максім, Ліхачэўскі Яраслаў.

Па словах Настассі Лойкі на ўсіх затрыманых былі складзеныя пратаколы затрымання, з усіх узялі адбіткі пальцаў. Сярод затрыманых быў грамадзянін Украіны. Удзельнікі акцыі выказалі салідарнасць з затрыманымі ў сувязі з падзеямі 19-га снежня, а таксама выказалі свой пратэст супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі