УСУ не бачаць прыкмет фарміравання наступальных груповак у Беларусі
Праверка баявой гатоўнасці беларускіх войскаў / Канстанцін Бяляўскі, "Ваяр"
Абстаноўка на беларуска-ўкраінскай мяжы застаецца "без істотных змен", гаворыцца ў вячэрняй зводцы Генеральнага штаба УСУ.
"На Валынскім, Палескім кірунках абстаноўка застаецца без істотных змен, прыкмет фарміравання наступальных груповак праціўніка не выяўлена", — адзначаецца ў зводцы.
Там, аднак, канстатавалі, што падраздзяленні Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па-ранейшаму знаходзяцца ў памежных з Украінай раёнах.
Напярэдадні беларускі маніторынгавы телеграм-канал "Беларускі Гаюн" пісаў, што Расія перакідае ваенную тэхніку да мяжы з Украінай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.