ISW аб сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі: удзел Беларусі ў вайне так жа малаверагодны
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / тэлеграм-канал "Пул Першага"
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны працягвае лічыць малаверагодным поўнамаштабнае ўваходжанне Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны, вынікае з новага аналітычнага артыкула ISW.
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Мінску не сталі рабіць публічных заяў аб расійскім ўварванні ва Украіну. Пры гэтым абодва адзначылі, што Беларусь па-ранейшаму сутыкаецца з заходняй пагрозай, заўважаюць аналітыкі Інстытута.
Раней ISW адзначаў, што Лукашэнка карыстаецца аргументамі аб неабходнасці абараняць беларускую мяжу ад краін Захаду і NATO, каб пазбегнуць удзелу ў расійскім уварванні ва Украіну.
"ISW працягвае лічыць, што ўдзел Беларусі ў вайне Пуціна супраць Украіны малаверагодна. Той факт, што Пуцін, падобна, прыняў тэзісы Лукашэнкі, не пераканаўшы яго скарэктаваць іх, ускосна пацвярджае гэтую ацэнку", — гаворыцца ў заяве Інстытута.
Украіна працягвае ўмацоўваць мяжу з Беларуссю. Гаворка ідзе не толькі аб інжынерных збудаваннях, але і аб сродках сачэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.