Украіна ўмацоўвае мяжу з Беларуссю з-за асцярогі перад новым нападам
Беларуска-ўкраінская мяжа / Vasyatka1
Украіна ўмацоўвае абарону мяжы з Беларуссю, асцерагаючыся новага нападу Расіі, піша ВВС са спасылкай на намесніка міністра ўнутраных спраў Яўгена Еніна.
Гэта заява была зроблена неўзабаве пасля візіту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Мінск, а таксама пасля заявы Мінабароны Расіі аб правядзенні сумесных з Беларуссю ваенных вучэнняў.
"Мы будуем нашы лініі абароны па ўсёй мяжы з Расіяй і Беларуссю", — сказаў Енін, каментуючы сустрэчу ў Мінску.
Гэта восьмая сустрэча Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў гэтым годзе, але першы візіт расійскага прэзідэнта ў Мінск больш чым за тры гады. Яна справакавала новы віток спрэчак аб магчымым далучэнні беларускіх вайскоўцаў да расійскага ўварвання ва Украіну.
Напярэдадні сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі Інстытут вывучэння вайны выпусціў справаздачу, у якім назваў малаверагодным поўнамаштабнае ўваходжанне беларускай арміі ў вайну ў бліжэйшай будучыні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.