Узровень жыцця беларусаў дасягнуў дадэвальвацыйнага ўзроўню 2009 года

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і даследаванняў хатніх гаспадарак Белстата Іна Канашонак.



Канашонак: “Калі казаць пра малазабяспечанасць, у 2009 годзе з 100 даследаванных гаспадарак — 5,4%, ў 2013 годзе – 5,5%. Мы практычна дасягнулі ўзроўню 2009 года. У 2011 годзе мы адзначалі рост беднасці, а зараз гэты ўзровень зніжаецца. Што датычыць такога паказчыка ўзроўню жыцця, як структура спажывецкіх выдаткаў, у 2009 годзе на харчаванне ў беларусаў выходзіла каля 40% даходу, а зараз — 39,9%. Можна сказаць прыблізна, што мы дасягнулі ўзроўню жыцця 2009 года. Можна сказаць, што ўсё адно паляпшаецца жыццё”.

Кадр з кінафільма "Каўказская палонніца"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі