Ва Ўкраіне аб'явілі пра пачатак эпідэміі “свінога грыпу”

Ва Ўкраіне пачалася эпідэмія захворвання вірусам грыпу A/H1N1. З такой заявай выступіў міністр аховы здароўя краіны Васіль Князевіч.
Паводле яго слоў, Міністэрства аховы здароўя плануе абвясціць каранцін на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны, інфармуе “Інтэрфакс-Украіна”.

Па розных звестках, у нашых паўднёвых суседзяў ад вірусу, які выклікае ацёк лёгкіх, памерлі ад 30 да 37 чалавек.

Медыкі дапускаюць, што прычына смерці — імклівае развіццё атыповай пнеўманіі. У той жа час не выключаецца магчымасць віруса "свінога" грыпу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі