Ва Украіне апрацавалі больш за 95% выбарчых пратаколаў

Ва Украіне апрацавалі больш за 95% выбарчых пратаколаў

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 95,14% пратаколаў з прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе hromadske.ua.

Артыст Уладзімір Зяленскі атрымаў 30,23% галасоў, а за цяперашняга прэзідэнта Пятра Парашэнку прагаласавалі 15,94% выбарцаў. Абодва гэтыя кандыдаты выйшлі ў другі тур галасавання. 

За лідарамі следуюць Юлія Цімашэнка (13,4%), Юрый Бойка (11,58%), Анатоль Грыцэнка (6,96%), Ігар Смяшко (6,02%), Алег Ляшко (5,47%), Аляксандр Вілкул (4,18), Ігар Кашулінскі (1,64%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі