Ва Ўкраіне стартавала кампанія па выбарах дэпутатаў у Вярхоўную Раду
Ва Ўкраіне стартавала выбарчая кампанія па пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду, прызначаных на 7 снежня 2008 года.
Аднак асноўнай праблемай застаецца фінансаванне выбараў. На гэтыя мерапрыемствы спатрэбіцца каля 83,5 мільёна долараў.
Прэзідэнт Украіны накіраваў прэм'ер-міністру Юліі Цімашэнка ліст, у якім адзначае, што Кабінет міністраў абавязаны прыняць рашэнне аб вылучэнні сродкаў на правядзенне пазачарговых выбараў з рэзервовага фонду. Аднак кіраўнік ураду выказала перакананне, што выбараў не будзе, паведамляе “Інтэрфакс”.
Нагадаем, Віктар Юшчанка распусціў Вярхоўную Раду, аргументаваўшы гэта тым, што 2 верасня дэмакратычная кааліцыя парламента распалася, і ў адведзены Канстытуцыяй тэрмін новая кааліцыя не была створаная. Гэта ўжо другія пазачарговыя выбары за больш чым 1 год.