Ва Ўкраіне ў выніку паводкі загінулі людзі, затопленыя 21 тыс. дамоў

У выніку моцных навальнічных дажджоў, якія прайшлі 23-26 ліпеня, на тэрыторыі Львоўскай, Закарпацкай, Цярнопальскай, Чарнавіцкай і Івана-Франкоўскай вобласьцяў застаюцца падтопленымі 21 тыс. жылых дамоў і 18 тысяч га палеткаў, пашкоджаныя 145 аўтамабільных і 252 пешаходныя масты, размытыя 212 кіламетраў аўтамабільных дарог. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС Украіны. Загінулі 13 чалавек, 5 з іх -- дзеці.  Урад Украіны ацэньвае страты ад залеваў мінімум у 200 млн. дол.

Карэспандэнт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі