Ва Украіне выяўляюць тайныя сцежкі нелегалаў, якія прыходзяць з Беларусі
Дзяржаўная пагранічная служба Украіны занепакоеная тым, што краіна становіцца перавалачным пугктам для нелегальных мігрантаў з Азіі і Афрыкі. Яна сцвярджае, што плынь уцекачоў, якія мараць патрапіць у Еўрасаюз,
ідзе ва Украіну з Расіі і Беларусі. Украінскія праваахоўнікі ўжо
выявілі значную колькасць тайных сцежак, якія пачынаюцца ў Сумскай,
Чарнігаўскай і Луганскай абласцях і заканчваюцца каля мяжы з
Вугоршчынай і Славакіяй.
Нелегальнымі каналамі перасоўвання карыстаюцца грамадзяне Вьетнама, Пакістана, Кітая, Шры-Ланкі і іншых краін. Яны найперш намагаюцца патрапіць у Ірландыю і Велікабрытанію.
ПРИМА-News
Нелегальнымі каналамі перасоўвання карыстаюцца грамадзяне Вьетнама, Пакістана, Кітая, Шры-Ланкі і іншых краін. Яны найперш намагаюцца патрапіць у Ірландыю і Велікабрытанію.
ПРИМА-News