Ваенкамат: Пронскага бяруць у войска, бо ў яго скончылася адтэрміноўка
Мастаўчанін Алег Пронскі, які вылучаўся ў склад абласной камісіі і збіраўся ўдзельнічаць у мясцовых выбарах як кандыдат у дэпутаты, бачыць у сваім тэрміновым прызыве прошукі КДБ. Мясцовы вайсковы камісар апелюе да закону. У гутарцы з Еўрарадыё, 22-гадовы актывіст Руху “За свабоду” і Партыі БНФ паведаміў, што сёння зранку яго забралі з працы і завезлі ў ваенкамат.
Алег Пронскі: “Ёсць пэўны чалавек у КГБ, які за мной сочыць. Папросту, напэўна, да яго прышла інфармацыя. Ён націснуў на ваенкамат папросту. Гэта я сёння з размовы ў ваенкамаце зразумеў”.
Вайсковы камісар Алег Шэндэровіч з навабранцам катэгарычна не пагаджаецца. Алег Пронскі меў адтэрміноўку, якая скончылася яшчэ 1 студзеня сёлета, а медкамісія пацвердзіла яго прыдатнасць да службы ў войску.
Алег Шэндэровіч: “Для ўсіх аднолькавыя ўмовы. Паводле закону, адтэрміноўка ў яго скончылася, паводле стану здароўя ён прыдатны – падпадае пад набор. А тое, што ён хоча кудысьці там абірацца, – гэта ўжо яго праблемы. Адслужыць – і наступным разам няхай!”
Як адзначыў навабранец, служыць ён будзе ў Гродне сувязістам.