Ваеннага эксперта Лебядка асудзілі на 5 гадоў калоніі за інтэрв’ю пра вайну

Ягор Лебядок / Euroradio
Ягор Лебядок / Euroradio

Мінскі абласны суд асудзіў палітзняволенага ваеннага эксперта Ягора Лебядка да 5 год калоніі. Лебядок будзе адбываць пакаранне ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Лебядка судзілі па ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Праваабаронцы “Вясны” пішуць, што згодна з матэрыяламі справы Лебядок быў асуджаны за інтэрв’ю прадстаўніку “дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыя якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Гаворка ідзе пра інтэрв’ю, якія эксперт даваў у красавіку і траўні 2022 года, яны былі звязаныя з тэмай вайны Расіі ва Украіне і роляй Беларусі ў гэтай вайне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі