Ягор Лебядок з-за кратаў: "Усё будзе добра, інакш быць і не можа"

Ягор Лебядок / Еўрарадыё
Ягор Лебядок / Еўрарадыё

Вайсковы аналітык Ягор Лебядок даслаў з-за кратаў аптымістычны ліст.

"Вялікі дзякуй за фламастары і сшытак, а таксама за мой улюбёны імберац! Ну, і вядома ж, вялікі дзякуй за такія выдатныя паштоўкі! І ў цэлым дзякуй за падтрымку! Усё будзе добра, інакш быць і не можа!"цытуе "Вясна" ўрывак з ліста.

Лебядка затрымалі 13 ліпеня 2022 года. Спачатку яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым пачалі на яго крымінальную справу за інтэрв'ю "экстрэмісцкаму СМІ". Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Як расказвала Еўрарадыё, 14 снежня ў Мінскім абласным судзе пачаўся суд над Лебядком.Яго вінавацяць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Судовы працэс вядзе суддзя Алена Міснік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі